Намесьнік
старшыні
Дзяржкамдруку
стаў
цэнзарам
31-га
жніўня два
спэцвыпускі
"Предпринимательской
газеты" -
нумары 32-і й 33-і
- выйшлі зь "белымі
плямамі". У
артыкулах,
якія мелі
быць
надрукаваныя
на месцы "плямаў",
уздымалася
пытаньне
пра
незаконнасьць
чарговага
балятаваньня
Аляксандра
Лукашэнкі
на пасаду
прэзыдэнта
Беларусі.
Рэдакцыя
мае
неаспрэчныя
доказы
таго, што
рашэньне
аб
здыманьні
артыкулаў
прымаў
Уладзімер
Глушакоў,
першы
намесьнік
старшыні
Дяржкамдруку,
выканаўца
абавязкаў
дырэктара
недзяржаўнае
друкарні "Мэджык".
Вольга
Бабак
Артыкул
4-ы Закону "Аб
друку ды
іншых
сродках
масавай
інфармацыі"
падае
слова "цэнзура"
як
патрабаваньне
да
рэдакцыі з
боку
дзяржаўных
органаў,
арганізацыяў,
грамадзкіх
аб'яднаньняў,
службовых
асобаў
узгадняць
зь імі свае
матэрыялы,
а таксама
патрабаваньне
зьняць з
друку той
ці іншы
матэрыял
альбо
паведамленьне.
Як вынікае
з
расповеду
кіраўнікоў
"Предпринимательской
газеты",
сытуацыя
вакол
спэцвыпускаў
выданьня - 32-га
й 33-га
нумароў -
выглядала
менавіта
гэткім
чынам.
Гаворыць
Зьміцер
Латушкін,
дырэктар
выданьня.
З.Л.:
- Нас
папрасілі
прынесьці
на паперы
спачатку
аддрукаваныя
матэрыялы,
каб іх
пачытаў
выканаўца
абавязкаў
дырэктара,
Глушакоў. Я
запытаўся:
гэта
цэнзар ці
хто? Ён кажа:
не, у нас
цэнзуры
няма, вы што?
У нас
газэты
выходзяць,
хаця й
пішуць
усякія
гадасьці,
цэнзуры
няма.
Праўда,
калі мы
прывезьлі
яму
матэрыялы,
ён
прачытаў і
сказаў: "Я
ня буду
гэта
друкаваць".
Цікава,
што сам сп-р
Глушакоў
падаў нам
сытуацыю
цалкам
іначай, і па-свойму
ўбачыў
прычыны
зьяўленьня
"белых
плямаў".
У.Г.:
- Можа, гэта і
модна
сёньня -
выйсьці з "белымі
плямамі"?
Пагавораць
пра гэта
больш, чым
трэба...
Мабыць,
гэта й
ёсьць
іхнай
мэтай. Я
думаю, яны
вырашылі
так з'арыгінальнічаць,
экстравагантна
так... Больш я
ня бачу
прычынаў. Я
думаю
наогул - "Предпринимательская
газета" -
гэта
цудоўная
газета...
RR:
-
А дырэктар
выданьня
чамусьці
лічыць, што
гэта вы не
прапусьцілі
некалькі
артыкулаў...
У.Г.:
- Не, так я ня
мог
сказаць. Я ж
ня цэнзар,
каб так
гаварыць...
Між
тым, у
рэдакцыі
ёсьць тыя
самыя
гранкі
спэцвыпускаў,
дзе рукой
сп-ра
Глушакова
паўзьверх
двух
артыкулаў
напісана: "Зьняць".
Занепакоенасьць
намесьніка
старшыні
Дзяржкамдруку
выклікалі 2
матэрыялы:
першы, які
меркавалася
апублікаваць
у
спэцвыпцуску
№ 32,
называўся
"Послание
соотечественникам:
знаешь ли
ты, друг, что
по
белорусской
Конституции
Лукашенко
не имеет
права быть
президентом
еще раз?" А
аўтар
другога,
заплянаванага
на 33-і выпуск,
пытаўся ў
чытача: "А
ты уже дал
согласие
быть
соучастнком
преступления?"
У
абодвух
матэрыялах
зь
юрыдычнага
гледзішча
даводзілася,
што
Аляксандар
Лукашэнка
на будучых
выбарах
спрабуе
застацца
на трэці
прэзыдэнцкі
тэрмін. У
той час, як
паводле ж
беларускай
Канстытуцыі,
кіраўнік
дзяржавы
можа
знаходзіцца
пры ўладзе
толькі 2
тэрміны.
Працягвае
дырэктар "Предпринимательской
газеты"
Зьміцер
Латушкін.
З.Л.:
- Ніводзін
юрыст,
ніводзін
адвакат,
ніводзін
чалавек,
знаёмы з
законамі,
не
аспрэчылі
таго, што
так,
Лукашэнка
зьбіраецца
стаць
кіраўніком
краіны
трэці
тэрмін. Так,
гэта
недагляд...
Дзесьці
прыдворныя
юрысты
Лукашэнкі
ня так
напісалі,
але тым ня
менш, гэта -
закон. Ну й
Глушакоў
стаў
казаць, што
гэта -
проста "бомба",
ён гэта
назваў.
Гэта
нельга
друкаваць,
гэта
падрывае
дзейную
ўладу, і так
далей.
Зьміцер
Латушкін
кажа, што
сам
Уладзімер
Глушакоў
пажадаў
выклікаць
юрыста, які
паставіў
бы кропкі
над "і".
Спэцыяліст
(які, дарэчы,
прыехаў з
таго ж
Дзяржкамдруку),
прагледзеўшы
артыкулы,
сказаў, што
ўсё ў
матэрыялах
напісана
правільна.
Аднак,
ні
аргумэнты
юрыста, ні
той факт,
што
матэрыялы
на гэтую
тэму ўжо
друкаваліся
ў "Предпринимательской
газете"
прыканцы
ліпеня, не
пераканалі
адказнага
чыноўніка...
Матэрыялы
так і не
былі
дазволеныя
да друку.
Зрэшты,
цэнзураваньне
газэты - не
адзінае
парушэньне
заканадаўства,
якое мела
месца ў
недзяржаўнай
друкарні "Мэджык".
Гаворыць
Андрэй
Бастунец,
юрыст
Цэнтру
прававое
дапамогі
СМІ пры БАЖ.
А.Б.:
- Само
зьяўленьне
Глушакова
ў друкарні
супярэчыць
беларускаму
заканадаўству.
Справа ў
тым, што
Глушакоў
зьяўляецца
першым
намесьнікам
старшыні
Дзяржкамдруку.
І
нягледзячы
на тое, што
Дзяржкамдрук
накіраваў
яго нібыта
ў
камандыроўку,
ён ня меў
права
займаць
гэтую
пасаду, бо
існуе
закон аб
мерах па
барацьбе з
арганізаванай
злачыннасьцю
й
карупцыяй.
І
вось
артыкул 9-ы
гэтага
закону не
дазваляе
прадстаўнікам
улады,
служачым
дзяржапарату,
службовым
асобам
умешвацца
ў
дзейнасьць
іншых
органаў,
прадпрыемстваў,
арганізацыяў,
калі гэта
не
ўваходзіць
у кола іх
абавязкаў.
А наўрад ці
ў кола
абавязкаў
першага
намесьніка
кіраўніка
Дзяржкамдруку
ўваходзіць
кіраўніцтва
друкарняй
недзяржаўнай.
Паводле
сп-ра
Бастунца,
каб
абараніць
свае правы,
рэдакцыя "Предпринимательской
газеты"
мае поўнае
права
зьвярнуцца
са скаргай
у
Пракуратуру,
тым больш -
валодаючы
неаспрэчнымі
доказамі
цэнзураваньня
сваіх
матэрыялаў.
Але
Зьміцер
Латушкін
пакуль
лічыць
абарону
правоў
рэдакцыі "другаснай
справай".
З.Л.:
- Гэта для
нас
увогуле
другаснае
пытаньне,
таму што
ёсьць
галоўнае
пытаньне:
Лукашэнка
ідзе,
парушаючы
Канстытуцыю,
трэці раз
на выбары. А
Глушакоў -
гэтая
такая
драбяза ў
параўнаньні
з асноўным
пытаньне,
што мы пра
яго пакуль
і ня думалі.
Тут
адбываецца
зусім
іншае
злачынства:
утрыманьне
ўлады
неканстытуцыйным
спосабам,
за якое
прадугледжаныя
велізарны
тэрмін
пазбаўленьня
волі: ад 10 да 15
гадоў.
Такім
чынам,
далейшыя
крокі
кіраўніцтва
"Предпринимательской
газеты"
пакуль
невядомыя.
Між тым, ня
выключана,
што
найбліжэйшым
часам тэма
актыўнай
абароны
сваіх
правоў
стане
актуальнаю
й для
некаторых
іншых
выданьняў.
Са
словаў
Андрэя
Бастунца,
юрыста БАЖ,
у гутарцы
зь ім
Уладзімер
Глушакоў
недвухсэнсоўна
даваў
зразумець,
што
сытуацыя
са
зьняцьцём
пэўных
матэрыялаў
з друку на
наступным
тыдні можа
паўтарыцца.
"Я думаю,
гэта не яго
асабістая
ініцыятыва,
- робіць
выснову
Андрэй
Бастунец. - Я
думаю, што
ён
выконвае
загад, і што
гэты загад
нават не ад
Падгайнага",
- лічыць
юрыст.